Новости

<< Все новости

ШЛЯХЕЦКІ БАЛЬ ПРОЙДЗЕ Ў ГОМЕЛІ

Опубликовано: июня 13, 2018


 

Шляхецкі баль адбудзецца 16 чэрвеня ў Музеі гiсторыi горада Гомеля, так званым “Паляўнічым доміку”.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах праекта "Шляхецкі баль". На яго завітаюць госці з розных гарадоў Беларусі. Баль пачнецца ў 18.00. Ён будзе складацца з 15 танцаў і падзелены на два аддзяленні з перапынкам, на якім госці будуць мець мажлівасць адпачыць ды паразмаўляць за гарбатай. На вечары плануюцца вытанчаныя вальсы, вясёлыя і пяшчотныя кантрадансы, катыльёны і кадрылі для самых спрактыкаваных заўзятараў танцаў (у тым ліку і любімая кадрыля Напалеона – La Mont-Ferrine).
А 17 чэрвеня з 13.00 да 15.00 ў Музеі гiсторыi горада Гомеля сумесна з клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа” ўсiх чакае інтэрактыўная лекцыя па гісторыi дасугавай культуры шляхты на Беларусі. Удзельнікі сустрэчы змогуць даведацца, што такое балі, касіны, рэдуты, кулігі, што шляхта танцавала і як апраналася ў пачатку ХІХ стагоддзя. У праграме таксама віктарына, гульня “Жывыя карціны”, якая трошкi нагадвае сучаснага “Кракадзіла” i шмат iншага.

Арганiзатары мерапрыемства запрашаюць на сустрэчы ўсіх, незалежна ад узросту і ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі. Будзе цікава!

 

https://newsgomel.by

Facebook Twitter

Интернет-ресурсы

КОНТАКТЫ


Гомельский городской исполнительный комитет
246050, г.Гомель, ул.Советская,16

приёмная: 75-52-92

Информационная поддержка:
Государственное предприятие "ГГИЦ" тел. 34-02-80

 

Разработка:

ИП Гимбург С.Е.

 

© 2000 - 2011