Алея Герояў

Аллея Героев   |   The Alley of Heroes

5868d286097a8e119d9833420b537aaf.jpg

dsc_8515.jpg

Алея Герояў і мемарыяльны комплекс размешчаны ў скверы па вуліцы Савецкай у Гомелі. Цэнтральная частка мемарыяльнага знака зробленая ў выглядзе аркі, якую добра відаць з вуліцы Савецкай.

У самым цэнтры размясцілася скульптура салдата, якая знаходзілася на гэтым месцы раней, а цяпер рэканструяваная. Па абодва бакі аркі знаходзяцца дзве сцяны, на якіх размешчаны 44 памятныя дошкі з інфармацыяй пра абаронцаў Айчыны, пахаваных тут у брацкай магіле. У ёй рэшткі 135 удзельнікаў абароны Гомеля ў жніўні 1941 года, партызан, падпольшчыкаў, а таксама тых, хто прынёс у лістападзе                    1943-га ў горад доўгачаканую свабоду. Усе яны ў гады вайны аддалі сваё жыццё за сённяшняе мірнае жыццё беларускага народа.

Уздоўж цэнтральнай алеі ўстаноўлена 41 памятная стэла. На іх увекавечаны імёны Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы, лёс якіх быў звязаны з Гомелем. У іх ліку ўраджэнцы горада над Сожам, воіны, якія прымалі ўдзел у вызваленні горада, а таксама тыя, хто пражываў і працаваў тут.

Бажэнаў Анатоль Васільевіч
Барыкін Емельян Ігнацьевіч
Басянкоў Пётр Харытонавіч
Бірбраер Яўген Абрамавіч
Барадзін Цімафей Сцяпанавіч
Буйневіч Павел Мікалаевіч
Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч
Гамзін Уладзімір Васільевіч
Гельман Паліна Уладзіміраўна
Галавачоў Павел Якаўлевіч
Гушчын Барыс Пятровіч
Дзенісенка Рыгор Кірылавіч
Дзякаў Язэп Іванавіч
Жолудзеў Навум Ільіч
Зябніцкі Мікалай Васільевіч
Ісачанка Аляксандр Лаўрэнцьевіч
Калач Барыс Філіпавіч
Каленікаў Ігар Емельянавіч
Катунін Ілья Барысавіч
Кожар Ілья Паўлавіч

Кожушкін Мікалай Аляксеевіч
Кароль Рыгор Якаўлевіч
Котчанка Фёдар Пятровіч
Крэмер Сямён Давідавіч
Лебедзеў Мікалай Афанасьевіч
Лізюкоў Аляксандр Ільіч
Лізюкоў Пётр Ільіч
Мешчаракоў Павел Мацвеевіч
Міхаленка Канстанцін Фаміч
Мухін Васіль Філіпавіч
Неўскі Мікалай Арсенцьевіч
Несцяровіч Павел Уладзіміравіч
Восіпаў Кірыл Нікіфаравіч
Пенязькоў Дзмітрый Нікандравіч
Сярогін Васіль Георгіевіч
Сінчукоў Пётр Сідаравіч
Склязнёў Георгій Міхайлавіч
Стрэкалаў Пётр Сямёнавіч
Філімонаў Аляксандр Андрэевіч
Царыкаў Барыс Андрэевіч
Шандалаў Юрый Абрамавіч