СКЛЯЗНЁЎ ГЕОРГІЙ IВАНАВІЧ



1911-1937

Георгій Міхайлавіч стаў першым выхадцам Гомельшчыны, удастоеным звання Героя Савецкага Саюза.

Нарадзіўся ў горадзе Гомелі, у сям'і служачага. Працаваў на Гомельскім лесакамбінаце. У верасні 1931 года па пуцёўцы камсамола Георгій паступіў у Баўманскае вышэйшэйшае тэхнічнае вучылішча ў Маскве, але правучыўся толькі адзін курс. У маі 1932 года быў прызваны ў Чырвоную Армію і пасля спецыяльнага адбору накіраваны ў ваеннае вучылішча. У снежні 1934 года скончыў Ніжагародскае танкавае вучылішча. Быў камандзірам узвода ў навучальным батальёне. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Змагаючыся ў радах танкавай брыгады Д.Г. Паўлава, вызначыўся ў баях пад Мадрыдам і на рацэ Харам.

З 1936-га па 1937 год змагаўся з фашыстамі падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, быў камандзірам танкавага ўзвода, начальнікам штаба танкавага батальёна.

У пачатку лютага 1937 года танкісты атрымалі заданне выбіць фашыстаў з ўмацаванай мяжы. У машыну Склязнёва трапіў снарад. Экіпаж выскачыў з палаючага танка і на брані двух іншых машын вярнуўся ў размяшчэнне часткі. І тут адбыўся амаль цуд: Георгій Склязнёў непрыкметна для ворага, паўзком і перабежкамі вярнуўся да свайго падпаленага танку і пад самым носам у фашыстаў адвёў машыну. А калі таварышы зямлёй і пяском збілі полымя з танка, Георгій, збянтэжаны і шчаслівы, сказаў: «Я падумаў: калі боекамплект адразу не ірвануў ад прамога пападання, то пакуль агонь дабярэцца да гаручага, цалкам можна паспець вывесці танк з поля бою для  рамонту» . Пастановай ЦВК СССР ад 27 чэрвеня 1937-га лейтэнант Г. М. Склязнёву пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У адной з вырашальных сутычак «Т-26» Склязнёва ішоў наперадзе і вёў агонь па ворагу. Фашысты падбілі машыну лейтэнанта. Полымя ахапіла танк, які працягваў біць снарадамі па ворагу. Наступленне фашыстаў захлынулася. Экіпаж Георгія Склязнёва вёў бой да канца з праўзыходзячымі сіламі праціўніка каля маста Піндок праз Харам і 12 лютага 1937 года загінуў смерцю герояў.

Імем Склязнёва Георгія Міхайлавіча названа вуліца ў Гомелі, яго імя прысвоена Гомельскай СШ №2, дзе ён вучыўся. На будынках дрэваапрацоўчага камбіната і школы, у якой ён вучыўся, усталяваны мемарыяльныя дошкі.