Навіны

"Белпошта" арганізуе датэрміновую выплату пенсій

РУП "Белпошта" арганізуе датэрміновую выплату пенсій і дапамог за 5-9 лістапада, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Графік датэрміновай выплаты пенсій у рэгіёнах размешчаны на сайце "Белпошты". 7 лістапада будуць працаваць толькі дзяжурныя аддзяленні сувязі.

Аб рэжыме працы паштовых аддзяленняў можна даведацца ў кантакт-цэнтры па нумары 154. Рэжым працы кантакт-цэнтра: панядзелак-пятніца-з 9.00 да 20.00, Субота, Нядзеля-з 9.00 да 17.00. 7 лістапада званкі прымаюцца з 9.00 да 17.00.


БЕЛТА