Навіны

Аб лабараторных даследаваннях пробаў вады ў зонах купання пляжаў Гомеля

У сувязі з атрыманнем двух паслядоўных вынікаў лабараторных даследаванняў проб вады, якія адпавядаюць патрабаванням ТНПА, адабраных на пляжы «Каскад-2» па вул. П. Броўкі (з боку вул. Свірыдава) Цэнтральнага раёна г. Гомеля, адменена абмежаванне купання дзяцей на вышэй згаданым пляжы.

Па стане на 21.07.2020 г. не адменена абмежаванне купання дзяцей на пляжы «Заходні» Савецкага раёна г. Гомеля; а таксама прыпыненне выкарыстання пляжаў «Азёрны» Чыгуначнага раёна г. Гомеля, «Каскад-1» па вул. П. Броўкі (з боку вул Каменшчыкава) Цэнтральнага раёна г. Гомеля для купання дзяцей і дарослых.