Навіны

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрыецца ў цэнтры Гомеля 25 снежня

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза адкрыецца ў цэнтры Гомеля 25 снежня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гарвыканкама.

Драўляны зруб па традыцыі ўсталёўваецца на плошчы Леніна, каля галоўнай ёлкі абласнога цэнтра. Тут і будуць чакаць гасцей навагоднія героі.

Дзед Мароз са сваёй унучкай будуць дзяжурыць па святочным рэжыме. З 25 па 27 снежня, з 1 па 3 студзеня і на Каляды казачныя персанажы будуць сустракаць гасцей з 15.00 да 20.00. З 28 па 30 снежня, з 4 па 6 студзеня і 13 студзеня галоўныя героі навагодняга перыяду будуць дзяжурыць з 17.00 да 20.00. А 31 снежня рэзідэнцыя будзе працаваць з 13.00 да 17.00.

Сваякі-чараўнікі з задавальненнем сфатаграфуюцца са сваімі гасцямі, павіншуюць гараджан і гасцей Гомеля З Новым годам. Яны загадаюць хлопцам загадкі, выслухаюць вершы і песенькі.

Гэтымі днямі зменьваецца цэнтральная плошча, вуліцы і праспекты Гомеля. Работнікі ЖКГ і архітэктары прадумалі новыя разыначкі па афармленні абласнога цэнтра.

БЕЛТА