Навіны

Цэнтрвыбаркам зацвердзіў вынікі выбараў

Цэнтрвыбаркам зацвердзіў вынікі выбараў

Вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання зацверджаны сёння на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падчас пасяджэння старшыні абласных і Мінскай гарадской выбарчых камісій распавялі, як праходзіла кампанія ў рэгіёнах і сталіцы. Разгледзеўшы іх справаздачы, ЦВК прызнаў, што выбары адбыліся і зарэгістравала дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

Падводзячы вынікі, Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў цэлым выбарчая кампанія прайшла на годным узроўні, хоць арганізатарам выбараў ёсць над чым працаваць. "У нас ёсць недахопы, мы іх ведаем лепш любых назіральнікаў, таму што бачым працэс знутры. Зразумела, яго трэба ўдасканальваць", - сказала кіраўнік ЦВК, растлумачыўшы, што гаворка, у прыватнасці, ідзе аб правапрымяняльнай практыцы. "Закон перад выбарамі Прэзідэнта ніхто змяняць не будзе", - падкрэсліла яна. Лідзія Ярмошына дадала, што дзеючае выбарчае заканадаўства дае шырокія магчымасці ўсім удзельнікам выбарчай кампаніі.

Яўка выбаршчыкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання перавысіла 77%.

У новы склад парлямэнту абраныя 110 дэпутатаў, 19,1% з іх ліку, ці 21 чалавек, з'яўляюцца членамі палітычных партый. Для параўнання: у Палаце прадстаўнікоў шостага склікання 16 партыйцаў.

У абноўленым парламенце будуць прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці - 11 і 6 чалавек адпаведна. Ад Беларускай патрыятычнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў будуць два чалавекі, ад Беларускай аграрнай партыі і ЛДПБ - па адным.

Сярод абраных дэпутатаў 44 жанчыны, або 40% ад агульнага ліку дэпутатаў. Гэта значны рост. У 2016 годзе было абрана 38 жанчын, або 34,5%.

Маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў у абноўленым складзе парламента двое, дэпутатаў пакуль дзеючага шостага склікання - 30 чалавек (27,3% ад агульнай колькасці).

Сярэдні ўзрост членаў зноў абранага парламента - 50,4 года. Усе дэпутаты маюць вышэйшую адукацыю.

БЕЛТА