Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

У Гомелі стартавала Вахта памяці "80 дзён да Перамогі»

Права першымі заступіць у ганаровую варту атрымалі школьнікі СШ № 21. Менавіта яны ініцыявалі рэалізацыю праекта і ў 2021-м.
 
– Я ганаруся тым, што ўдзельнічаю ў такіх мерапрыемствах з сёмага класа. Ніякія ўмовы надвор'я не перашкодзяць мне выконваць гэтую місію: заўсёды гатовы несці вахту ля Вечнага агню, – падзяліўся дзесяцікласнік СШ № 21 Арсень Алампіеў. – Праз вайну прайшлі абодва мае прадзеды. На жаль, я іх не застаў. Я раблю вялікі ўнёсак у захаваньне памяці пра той подзвіг, які здзейснілі нашы продкі ў часы Вялікай Айчыннай вайны. На гэтым шляху мяне вельмі падтрымліваюць бацькі.

Несці Вахту памяці будуць штодня з 12.00 да 14.00 да 9 мая. У год 80-годдзя Вялікай Перамогі ў праекце прымуць удзел усе школы абласнога цэнтра. Хлопчыкі і дзяўчынкі, якія нясуць вахту – гэта школьнікі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, грамадскім і культурным жыцці.