Навіны

У Гомелі 11-13 жніўня будзе абмежаваны продаж алкаголю

Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне № 786 ад 11 жніўня 2020 года аб абмежаванні на тэрыторыі горада Гомеля часу продажу алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.

Згодна з дакументам, на тэрыторыі горада Гомеля будзе абмежаваны продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў гандлёвых аб'ектах і аб'ектах грамадскага харчавання з 17.00 11 жніўня да 8.00 12 жніўня 2020 года, з 17.00 12 жніўня да 8.00 13 жніўня 2020 года. Гэта звязана з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду і папулярызацыю здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі.