Новости

РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!

РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ!

 

«Размаўляй са мной па-беларуску!» – акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля»

 

Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

З гэтай нагоды ў бібліятэках ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» ўжо сёмы год запар праходзіць акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!».

На працягу дня супрацоўнікі бібліятэк будуць размаўляць з наведвальнікамі переважна на беларускай мове, чытачоў будуць знаёміць з літаратурай беларускіх аўтараў і на беларускай мове.

Менавіта ў гэты дзень наведвальнікі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна атрымаюць магчымасць прыняць удзел у акцыі «Прытуліся да роднага слова». На ўсіх трох паверхах бібліятэкі чытачоў будуць чакаць кніжна-ілюстацыйныя выставы, конкурсы, віктарыны і інтэрактыўныя гульні.

У праграме:

- «Беларускі рамонак». Чытачы паспрабуюць свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і наадварот. Словы для перакладу будуць размешчаны на пялёстках імправізаванага рамонка. Калі ўсе словы-пялёсткі будуць выкарыстаны, беларускія рамонкі створаць прыгожы букет.

 - «Кулінарнае кола». На сектарах будуць назвы беларускіх страў. Трэба будзе апісаць страву, падабраць інгрэдыенты для яе падрыхтоўкі.

- Выстава-крыжаванка «Разгадай мяне па-беларуску». Наведвальнікі бібліятэкі змогуць разгадаць крыжаванку з сакавітых і непаўторных беларускіх слоў і праверыць, як яны валодаюць беларускай мовай.

- «Вывучаем роднаю мову» – інтэрактыўная гульня ў дзіцячай зале па далучэнню чытачоў да беларускай мовы. Маленькім чытачам будзе прапанавана  разгадаць загадкі на беларускай мове, а потым намаляваць жывёльны свет з дапамогай пясочнай анімацыі.

 

У бібліятэках-філіялах 20 і 21 лютага пройдуць:

20.02

11.30   «Вобразная, вольная, пявучая мова – беларуская мова» – літаратурна-музычная кампазіцыя /філіял №5/

11.00   «Мова нашых продкаў знікнуць не павінна» – пазнавальная гадзіна /філіял №10/

21.02

12.00   «Як даўні скарб, як спадчына, нам даравана мова матчына» – урок моўнай культуры /філіял №1/

14.30   «Таямніцы родных слоў» – бліц-турнір /філіял №2/

11.00-19.00    «Першыя родныя словы» – гульнёвая праграма для дзяцей /філіял №2/

11.00-17.00    Вiктарына «Дапiшы верш» і блiц-апытанне «Так цi не?» на правiльнасць напiсання слоў /філіял №4/

13.00   «Мы ганарымся родным словам…» – урок роднай мовы /філіял №6/

14.00   «Помні гэтыя словы: Радзіма. Народ. Мова» – музычна-паэтычная кампазіцыя па творчасці Эдуарда Акуліна /філіял №7/

11.00   «Таямніца беларускіх слоў» – гульня-віктарына /філіял №11/

08.00   «Скарбы роднай мовы» – урок роднай мовы /філіял №12/

11.00 «Прымі ўдзел у гульні – стань перакладчыкам» – гульнёвая праграма /філіял №14/

12.00   «Мілагучная і пяшчотная родная мова» – гадзіна роднай мовы /філіял №15/

14.00   «Замовім слова за беларускую мову» – літаратурнае караоке /філіял №16/

 

Кніжна-ілюстрацыйныя выставы:

«Родная мовы пералівы», «Разгадай мяне па-беларуску» – выстава-крыжаванка (ЦГБ імя А.І. Герцэна), «Далучыся да роднага слова» (ф. №2), «Мова маіх продкаў загінуць не павінна» (ф. №3), «Смак беларускай мовы» (ф. №4), «Мова – ключ да дзвярэй у свет» – выстава-крыжаванка (ф. №5), «Роднага слова напевы ўзнёслыя», «Маіх радкоў няма без Беларусі» (ф. №7), «Родная мова – крыніца натхнення» (ф. №10), «Святло роднай мовы» (ф. №11), «У родным слове – цэлы свет» (ф. №17).

 

Запрашаем!