Аператыўна-дыспетчарская служба-115

АДЗІНАЯ АПЕРАТЫЎНА-ДЫСПЕТЧАРСКАЯ СЛУЖБА-115

Задачы:
Аператыўнае кіраўніцтва ліквідацыяй няспраўнасцяў і аварый, якія ўзнікаюць у агульнагарадской сістэме інжынерна-транспартнага забеспячэння аб’ектаў прамысловага і грамадзянскага прызначэння.
Правядзенне арганізацыйных мерапрыемстваў для забеспячэння своечасовага пачатку работ па ліквідацыі вытворчых аварый і няспраўнасцяў на аб’ектах жыллёвага фонду, сацыяльнага прызначэння, цепла-, вода-, газа-, электразабеспячэння, водаадвядзення, гарадскога грамадскага транспарту, дарожна-маставой гаспадаркі, вонкавага электраасвятлення, ліквідацыя на аб’ектах горада надзвычайных сітуацый, якія ўзнікаюць у выніку стыхійных бедстваў, тэхнагенных і сацыяльных катастроф.
Збор, апрацоўка і перадача інфармацыі кіраўніцтву Гомельскага гарвыканкама і КВУП «Гомельская гарадская ЖКГ» аб стане ўстойлівасці і бяспекі эксплуатацыі аб’ектаў гарадской гаспадаркі, пра пагрозу ўзнікнення і ўзніклых надзвычайных сітуацыях і іншай аператыўнай інфармацыі.

КВУП «Гомельская гарадская ЖКГ» інфармуе аб працы «Адзінай аператыўна-дыспетчарскай службы» па шматканальным кароткім нумары 115.
Скарыстацца сэрвісам магчыма не толькі са стацыянарнага тэлефона, але і з нумара мабільных аператараў Velcom, МТС і life.
Аператыўна-дыспетчарская служба працуе кругласутачна без выхадных і перапынкаў на абед.