Навіны

Гомельскія гарадскія аркестры адкрыюць музычны сезон 14 верасня

6 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Камерны склад сімфанічнага аркестра Гомельскіх гарадскіх аркестраў адкрые новы музычны сезон 14 верасня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Свой першы канцэрт гэтай восенню аркестр прысвячае адразу двум святам, напярэдадні якіх пройдзе, - Дню народнага адзінства і Дню Гомеля.

У праграме канцэрта "Лірычная мелодыя" Яўгена Глебава, "Мой родны кут" Ігара Лучанка, "Катрынка" Дзмітрыя Шастаковіча, "Стракатуха-белабока" Георгія Свірыдава і інш. Упрыгажэннем вечара стане ўладальніца ўнікальнага каларатурнага сапрана, лаўрэат міжнародных конкурсаў Вольга Кузьменка.

Першая сустрэча ў новым музычным сезоне - 14 верасня ў 18.00. Месца атмасфернае - музей гісторыі горада Гомеля.-0-