Навіны

У Гомелі ля Вечнага агню на плошчы Працы ўсклалі кветкі і вянкі

Ветэраны вайны і працы, кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, моладзевых арганізацый прыйшлі да Вечнага агню, каб успомніць пачатак Вялікай Айчыннай вайны і ўшанаваць памяць загінулых, паведамляе newsgomel.by.

З кранальнымі словамі да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкаму Віталь Атаманчук. У сваёй прамове ён нагадаў, як пачыналіся найцяжэйшыя выпрабаванні нашага народа, як горад жыў у акупацыі і як святкаваў вызваленне.

– З гадамі сціраецца ўспрыманне гэтай жалобнай даты – 22 чэрвеня 1941 года. Усё менш застаецца жывых сведак падзей таго дня, але мы ніколі не забудзем пра жахі самай жорсткай вайны ХХ стагоддзя, час не ў сілах супакоіць нашу памяць, паменшыць нашу смутак, – сказаў ён.

Гэты подзвіг назаўсёды застанецца ў памяці і маладога пакалення.

– Моладзь шануе і памятае тыя падзеі, аддае даніну павагі тым, хто ўступіў у бой, а гэтыя хлопцы былі выпускнікамі, – кажа першы сакратар Савецкай раённай арганізацыі БРСМ Сняжана Клімянок. – У гэты дзень мы адчуваем лёгкае пачуццё, бо ўжо доўгія гады жывем без вайны, і мы павінны жыць без вайны.

"Гомельскія ведамасці"