Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

IНФАРМЫЦЫЯ АБ ДЗЕЙНАСЦI СЛУЖБЫ «АДНО АКНО» Гомельскага гарвыканкама

3а першы квартал гэтага года Гомельскім гарвыканкамам прынята каля 3500 рашэнняў па заявах грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, якія паступілі ў службу "адно акно".

Служба "адно акно" размешчана па адрасе; праспект Леніна, д.32.

Для наведвання службы асобамі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі забяспечана безбар'ернае асяроддзе.

Рэжым працы службы арганізаваны максімальна зручна для насельніцтва без перапынку на абед: панядзелак, серада, пятніца - з 8.00 да 17.00; аўторак, чацвер - з 11.00 да 20.00; субота - з 9.00 да 13.00. Пры неабходнасці атрымання кансультацыі ці падачы заявы ў пэўны дзень існуе папярэдні запіс на кансультацыю ці падачу заявы ў службу гарвыканкама. Запісацца можна па тэлефоне 53-64-85, 51-18-54.

изображение_viber_2022-01-18_12-36-27-548.jpg

Для працы з ID-картамі ў службе ўстаноўлена адпаведная счытвальная апаратура.

Усім зацікаўленым асобам гарантавана выкананне праз службу "адно акно" любой са 187 адміністрацыйных працэдур у дачыненні да фізічных асоб і суб'ектаў гаспадарання, прадугледжаных Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2018 г. №740.

За першы квартал 2024г. гарвыканкамам прынята каля 3500 рашэнняў, найбольшая колькасць якіх адносіцца да сферы землекарыстання. Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся з заявамі аб пастаноўцы на ўлік жадаючых атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў, прадастаўленні зямельных участкаў, а таксама аб прадаўжэнні права арэнды (часовага карыстання) зямельных участкаў для абслугоўвання капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў).

Акрамя іх, служба гарвыканкама ажыццяўляе прыём заяў па іншых пытаннях. Усяго іх 67. Пакуль ім не нададзены афіцыйны статус працэдур, аднак згодна з дзеючым заканадаўствам вынікам іх разгляду з'яўляецца прыняцце рашэнняў гарвыканкама.

Таксама запатрабаванымі з'яўляюцца рашэнні аб змяненні ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну выплаты падатку, збору (пошліны) пені.

Па гатоўнасці адміністрацыйнае рашэнне адпраўляецца зацікаўленай асобе па пошце або выдаецца на рукі.

Больш падрабязна азнаёміцца з пералікам адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца праз службу "адно акно", можна на сайце Гомельскага гарвыканкама.

Для запаўнення заяў па самых запатрабаваных адміністрацыйных працэдурах гатовыя бланкі размешчаны на стэндзе ў ячэйках. Таксама бланкі заяваў зацікаўленыя асобы могуць атрымаць у спецыялістаў службы. Узоры па запаўненні заяў размешчаны ў тэчках на стале і пранумараваны ў адпаведнасці з адміністрацыйнай працэдурай.

Для зручнасці наведвальнікаў у памяшканні службы абсталявана спецыяльнае месца, аснашчанае персанальным камп'ютарам і прынтарам. Тут зацікаўленая асоба можа запоўніць і раздрукаваць заяву.