СІНЧУКОЎ ПЁТР СІДАРАВІЧ



1920 - 1987

Герой Савецкага Саюза 

СінчукоўПётр Сідаравіч нарадзіўся ў 1920 годзе ў прадмесці Гомеля - Прудку ў сям'і чыгуначнага рабочага. Яшчэ займаючыся ў школе, Пеця Сінчукоў у 1938 годзе паступіў учлётам у Гомельскі аэраклуб. Спалучаць школьную вучобу і заняткі ў аэраклубе было няпроста. Але нездарма гэта пакаленне камсамольцаў-энтузіястаў вучылася пераадольваць усе цяжкасці. У 1939 годзе скончыў дзевяць класаў, у снежні таго ж года - Гомельскі аэраклуб. 1 студзеня 1940 году ён ужо прымерваў новенькую форму курсанта Тамбоўскай лётнай школы. У Савецкай Арміі з 1940. У 1943 скончыў Тамбоўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У дзеючай арміі са снежня 1943. Камандзір звяна 75-га гвардзейскага штурмавога авіяцыйнага палка (3-ці Беларускі фронт) гвардыі старэйшы лейтэнант Сінчукоў да марта 1945 здзейсніў 119 баявых вылетаў на штурмоўку навалаў жывой сілы і тэхнікі праціўніка, нанёсшы ворагу значныя страты. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1945 годзе. У 1954 скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1956 капітан Сінчукоў - у запасе. Жыў у Гомелі. Чалавек сціплы, ён працаваў слесарам-інструментальшчык, сталяром, газааператором на гомельскіх прадпрыемствах. На вуліцах сябры і знаёмыя так і звалі яго: «Герой ...» Жыў у Прудку, потым атрымаў кватэру на вуліцы Барыкіна. 6 лістапада 2008 года на будынку СШ №16 была ўсталяваная мемарыяльная дошка памяці Героя Савецкага Саюза Сінчукова Пятра Сідаровіча. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, 2 ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, медалямі.