Упраўленне гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама

Упраўленне гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама

Упраўленне гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» надзелена правамі юрыдычнай асобы, мае пячатку з выявай дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і сваёй назвы, фірмовы бланк, рахункі ў банку, самастойны баланс.

Асноўныя задачы Упраўлення гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама:

– каардынацыя дзейнасці суб'ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці галіны «гандаль» па арганізацыі бесперабойнага забеспячэння насельніцтва горада таварамі народнага спажывання і прадукцыяй грамадскага харчавання;

– рэалізацыя агульнадзяржаўных і рэгіянальных праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця рэгіёна. Распрацоўка напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны «гандаль» горада з улікам існуючай інфраструктуры ўнутранага рынку горада;

– ажыццяўленне аналізу і прагназаванне эканамічных і іншых паказчыкаў функцыянавання суб'ектаў гаспадарання галіны «гандаль» горада і ўнясенне прапаноў гарвыканкаму, адпаведным органам кіравання Гомельскага аблвыканкама, рэспубліканскім Міністэрствам і ведамствам;

– ажыццяўленне кантролю за выкананнем суб'ектамі гаспадарання ўсіх формаў уласнасці дзеючага заканадаўства вядзення гандлёвай дзейнасці.

Усе спецыялісты ўпраўлення ажыццяўляюць праверкі гандлёвай сеткі горада па пытаннях выканання дзеючага заканадаўства, якое рэгламентуе вядзенне рознічнага гандлю і гандлёва-вытворчай дзейнасці.

г.Гомель, вул. Савецкая, 16, 1-ы паверх.


Начальнік упраўлення гандлю і паслуг
Пястуноў Яўген Аляксандравіч
т. 34 77 59, каб. 107

Буракова Святлана Валер'еўна
Намеснік начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг
т. 34 77 51, каб 104

Аддзел таварных рэсурсаў, грамадскага харчавання і платных бытавых паслуг

Куліненка Аляксандр Аляксандравіч
Начальнік аддзела
т. 34 77 52, каб. 103

Тарасенка Наталля Васільеўна
Галоўны спецыяліст
т. 34 77 58, каб. 105

Дубікава Людміла Уладзіміраўна
Галоўны спецыяліст
т. +375 (232) 34 77 64, каб. 109

Сектар арганізацыі гандлю, ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці

Лісічкіна Марына Валер'еўна
Загадчык сектара
т. 34 77 25, каб. 101

Шавярнева Кацярына Мікалаеўна
Галоўны спецыяліст
т. 34 77 35, каб. 102


Пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца Упраўленнем гандлю і паслуг Гомельскага гарвыканкама ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў >>