Навіны

Акцыя "Дзеці і бяспека" пачнецца на БЧ 28 кастрычніка

Акцыя "дзеці і бяспека" пройдзе на Беларускай чыгунцы з 28 кастрычніка па 8 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

"НАПЯРЭДАДНІ школьных восеньскіх канікул Беларуская чыгунка ўзмоцніць кантроль за выкананнем мер бяспекі непаўналетнімі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ разам з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных шляхоў, на вакзалах, станцыях і ў цягніках", - паведамілі ў прэс-цэнтры.

На вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць аб мерах бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

За дзевяць месяцаў гэтага года зафіксавана 69 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 8 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года, колькасць пацярпелых непаўналетніх сёлета склала тры чалавекі (двое загінулі, адзін траўмаваны) супраць шасці ў 2019-м.

Спецыялісты БЧ звяртаюць увагу: Падлеткі з-за музыкі ў слухаўках могуць не пачуць сігнал надыходзячага цягніка, да трагедыі могуць прывесці і жаданне зрабіць сэлфі на небяспечных аб'ектах транспарту, перабяганне шляхоў або залажанне на чыгуначны мост, дахі вагонаў.

БЕЛТА