Навіны

Аптэкі "Фармацыі" ўвялі меры па стрымліванні і зніжэнні цэн на лякарствы

 Аптэчныя арганізацыі сістэмы РУП "Фармацыя" ўвялі меры па стрымліванні і зніжэнні цэн на лекавыя сродкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Удакладняецца, што пры фарміраванні рознічных цэн на лякарствы стрымліваюцца і зніжаюцца памеры аптовай і гандлёвай надбавак. Праводзіцца штодзённы аналіз адпускных цэн на лекавыя сродкі айчыннай і імпартнай вытворчасці.

Акрамя таго, пакупнікам прадастаўляюцца скідкі на тавары аптэчнага асартыменту ў памеры да 10 працэнтаў.

Падрабязную інфармацыю аб памерах скідак, якія прадастаўляюцца, можна атрымаць на сайтах прадпрыемстваў.-0-