Навіны

БЧ назначыла на лета поезд у зносінах Мінск/Гомель - Анапа

Беларуская чыгунка на летні перыяд назначыла поезд у зносінах Мінск/Гомель - Анапа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У першы рэйс поезд нумар 490/489 Мінск/Гомель - Анапа адправіцца з Мінска 5 мая ў 10.58 (з Гомеля - у 15.40) і прыбудзе ў Анапу 7 мая ў 10.37. З Анапы поезд адправіцца ў гэты ж дзень 7 мая ў 21.33 і прыбудзе ў Гомель 9 мая ў 14.08, а ў сталіцу Беларусі - у 18.59. Далей ён будзе курсіраваць праз дзень па няцотных чыслах месяца з Мінска да 27 верасня, з Анапы - да 29 верасня.

У прэс-цэнтры адзначылі, што акрамя павелічэння частаты курсіравання поезда таксама ў бягучым годзе скарочаны час знаходжання яго ў дарозе больш як на дзве гадзіны ў абодвух напрамках.

Акрамя таго, для пасажыраў БЧ арганізавана магчымасць круглагадовага праезду на курорты Краснадарскага края, такія як Адлер, Сочы, Туапсэ, поездам нумар 302/301 Мінск/Гомель - Адлер фарміравання БЧ адпраўленнем з Мінска і Адлера па цотных чыслах месяца.

Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху паяздоў, кошце і правілах праезду можна атрымаць на сайце pass.rw.by, з дапамогай афіцыйнага мабільнага дадатку "БЧ.Мой поезд" і па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105 (падтрымка пасажыраў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, ажыццяўляецца па тэлефоне +375 222 39 25 47).-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi