Навіны

Беларусь і Таджыкістан падпісалі дарожную карту на 2022-2026 гады і яшчэ некалькі важных дакументаў

Па выніках афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам у Душанбэ падпісаны пакет двухбаковых дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Бакі падпісалі міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне маладзёжнай палітыкі, аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю. Таксама была зацверджана дарожная карта двухбаковага супрацоўніцтва на 2022-2026 гады. 

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы процідзеяння карупцыі заключылі Генеральная пракуратура Беларусі і Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Таджыкістана. 

Развіваць супрацоўніцтва ў сферы турызму таксама дамовіліся Міністэрства спорту і турызму Беларусі і Камітэт па развіцці турызму пры ўрадзе Таджыкістана. Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Агенцтвам па экспарце пры ўрадзе Таджыкістана. 

Акрамя таго, бакі зацвердзілі палажэнне аб сумеснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве і план мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Выканаўчым органам дзяржаўнай улады горада Душанбэ на 2023-2024 гады. 

Магілёўскі раён устанавіў пабрацімскія сувязі са Спітаменскім раёнам Сагдыйскай вобласці Таджыкістана, а Нацыянальная акадэмія навук Таджыкістана і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі дамовіліся аб падрыхтоўцы кадраў у галіне вірусалогіі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, эпідэміялогіі, біятэхналогіі і фармакалогіі. 

Пакет дакументаў таксама быў падпісаны ў час таджыкска-беларускага бізнес-форуму. Беларускія прадпрыемствы заключылі кантракты на суму звыш $46 млн. Акрамя таго, дамоўленасці на $2 млн былі дасягнуты ў час анлайн-перагавораў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi