Навіны

"Белпошта" прапануе бясплатна адправіць паштоўку да Дня маці

РУП "Белпошта" прапануе бясплатна адправіць паштоўку да Дня маці, які адзначаецца 14 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Акцыя " Павіншуем маму разам!"пройдзе ў шэрагу аддзяленняў паштовай сувязі 12 кастрычніка. У гэты дзень кліенты змогуць набыць паштовыя карткі, а супрацоўнікі "Белпошты" бясплатна даставяць гэтыя віншаванні па ўсёй рэспубліцы.

У Менску акцыя, прысвечаная Дню маці, пройдзе ў круглай зале паштамта (пр. Незалежнасці, 10) з 10.00 да 11.00 і з 15.00 да 17.00. Поўны спіс аддзяленняў паштовай сувязі, дзе будзе праходзіць мерапрыемства, размешчаны на сайце "Белпошты".

Карткі прымаюцца да адпраўкі ў месцах правядзення акцыі.

БЕЛТА