Навіны

"Белтэлекам" з 21 снежня павысіць тарыфы на паслугі

"Белтэлекам" з 21 снежня павысіць тарыфы на паслугі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.

Тарыфы для фізічных асоб на мясцовую сувязь вырастуць на 4,5%, міжгароднюю сувязь-на 18%. Тарыфы для юрыдычных асоб застануцца без зменаў.

Доступ у Інтэрнэт падаражэе на 1,46%.

Тарыфы на іншыя паслугі электрасувязі павышаюцца ў сярэднім на 5%.

"Рашэнне аб пераглядзе рэгуляваных тарыфаў прынята з мэтай давядзення іх да ўзроўню кампенсацыі выдаткаў", - растлумачылі ў "Белтэлекаме".

У кампаніі адзначылі, што павышэнне тарыфаў дазволіць прадпрыемству працягнуць рэалізацыю маштабных тэлекамунікацыйных праектаў, у прыватнасці будаўніцтва PON-сетак. "Ад узроўню тарыфаў і акупнасці паслуг электрасувязі напрамую залежаць магчымасць развіцця інфраструктуры, правядзенне неадкладных мерапрыемстваў па падтрыманні якасці паслуг электрасувязі, забеспячэнне бяспекі інфармацыі", - падкрэслілі ў"Белтэлекаме".

Павышэнне тарыфаў не закране паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, вылучанага доступу ў Інтэрнэт, прадастаўлення ў карыстанне каналаў і ліній міжгародняй сувязі, аб'яднання карпаратыўных сетак па IP-пратаколе (VPN), гукавога суправаджэння мерапрыемстваў, прадастаўлення аператарам электрасувязі доступу да міжнародных сетак перадачы дадзеных, у тым ліку сегменту інтэрнэт, паслуг відэакантролю, эфірнай трансляцыі гукавых праграм і інш.

З абноўленымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце "Белтэлекама".

БЕЛТА