Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

Больш за 1,3 млн тон сталі вырабілі на БМЗ за студзень-ліпень

21 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,3 млн тон сталі выраблена на БМЗ па выніках сямі месяцаў гэтага года. Рэзультат перасягнуў паказчыкі за аналагічны перыяд 2023-га. Такія даныя прывёў генеральны дырэктар БМЗ Дзмітрый Корчык на сустрэчы з калектывам АТК, паведамляе БЕЛТА.

Гендырэктар падкрэсліў, што па выніках работы ў студзені-ліпені на прадпрыемстве выраблена больш за 1,3 млн т сталі. Дзмітрый Корчык таксама адзначыў рост выручкі і чыстага прыбытку, а таксама эфектыўную дзейнасць, што дазваляе разглядаць пытанне і павелічэння заработнай платы.

"У планах на гэты год - далейшы прырост аб'ёмаў вытворчасці прадукцыі, рост экспарту, скарачэнне затрат, асваенне новых відаў прадукцыі. Дынаміка развіцця дастойная. Прадаўжаем далейшы рух", - нацэліў калектыў Дзмітрый Корчык.

Генеральны дырэктар падкрэсліў, што БМЗ заўсёды славіўся высокай якасцю прадукцыі, што дазваляе прадпрыемству эфектыўна працаваць і быць канкурэнтаздольным.

ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком вытворчасцей - сталеплавільнага, пракатнага, трубнага, метызнага і цэхаў інфраструктуры. У 2024 годзе Беларускі металургічны завод адзначае 40-годдзе з дня выпуску першай плаўкі сталі.-0-