Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

Больш за 61 тыс. абітурыентаў зарэгістраваліся на ЦТ

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі завяршылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, прайсці ЦТ выказалі жаданне 61 785 абітурыентаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

Традыцыйна самым масавым прадметам ЦТ стала руская мова. Яе будуць здаваць больш за 50,3 тыс. абітурыентаў. Другой па папулярнасці стала матэматыка: яе будуць здаваць 33,8 тыс. чалавек.

Цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 14 чэрвеня з беларускай мовы, 16 і 17 чэрвеня абітурыенты будуць здаваць рускую мову, 19 чэрвеня пройдзе ЦТ па грамадазнаўстве, 21 і 22 чэрвеня адбудзецца цэнтралізаванае тэсціраванне па матэматыцы, праз дзень - па біялогіі, 26 чэрвеня можна будзе здаць замежную мову (англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую), праз дзень - хімію, ЦТ па фізіцы пройдзе 30 чэрвеня, па гісторыі Беларусі - 2 ліпеня, тэст па геаграфіі абітурыенты напішуць 4 ліпеня, па сусветнай гісторыі (навейшы час) - 6 ліпеня.

Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах вызначаны 12 і 14 ліпеня, па астатніх прадметах - 12 і 16 ліпеня.

Час пачатку ЦТ у асноўныя і рэзервовыя дні - 11.00.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi