Бустарную вакцыну ад каранавіруса атрымалі больш за 366 тыс. жыхароў Гомельскай вобласці
23 августа 2022
Гомель /Кар. БЕЛТА/. Бустарную вакцыну ад каранавіруса атрымалі больш за 366,2 тыс. жыхароў Гомельскай вобласці. Такую інфармацыю агучыў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Міхаіл Змушко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Усяго ў рэгіёне курс вакцынацыі ад COVID-19 прайшлі больш за 970 тыс. чалавек. Ахоп насельніцтва прышчэпкамі склаў 72 працэнты. "Каб падтрымліваць калектыўны імунітэт, арганізавана і праводзіцца бустарная вакцынацыя, якая неабходна для працяглага захоўвання ахоўнага ўзроўню антыцел. На гэты час бустарнай вакцынацыяй прышчэплена ўжо больш за 366,2 тыс. чалавек, што складае 41,8 працэнта ад належных. Сярэдні ахоп па Беларусі - 37,2 працэнта", - праінфармаваў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення.
Найбольш актыўна работа ідзе ў Чачэрскім, Брагінскім, Добрушскім раёнах, дзе атрымалі бустарную вакцыну больш як палавіна раней прышчэпленых.
Міхаіл Змушко дадаў, што ў вобласці арганізаваны 218 прышчэпачных пунктаў. Пры неабходнасці аператыўна гатовы разгарнуць яшчэ 79. Функцыянуюць і 132 выязныя брыгады на прадпрыемствы, 140 - дадому да пенсіянераў і інвалідаў. Прадаўжаюць працаваць 9 прышчэпачных пунктаў не ў арганізацыях аховы здароўя.
Паводле слоў намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення, у арганізацыях аховы здароўя ёсць дастатковы запас вакцын для правядзення падтрымліваючай вакцынацыі.
"На гэтым этапе неабходна сканцэнтраваць намаганні ўсіх ведамстваў на арганізацыі і правядзенні бустарнай вакцынацыі па абароне насельніцтва ад COVID-19, падтрыманні створанага калектыўнага імунітэту, які дазволіць у сваю чаргу захаваць чалавечыя жыцці, знізіць працоўныя страты на вытворчасцях і прынясе эканамічны эфект", - упэўнены Міхаіл Змушко.-0-