Дзе ў Гомелі можна атрымаць псіхалагічную дапамогу
Штогод 10 верасня адзначаецца Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. У Гомельскай вобласці за апошнія тры гады колькасць суіцыдаў зменшылася на 36,3 працэнта. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, па выніках 2019 года наш рэгіён займае другое месца пасля Брэсцкай вобласці па найменшай ўзроўню суіцыдаў у рэспубліцы. Тым не менш, спецыялісты заклікаюць нас быць уважлівымі адзін да аднаго, неабыякавымі і клапатлівымі.
Кансультацыю спецыялістаў можна атрымаць:
• 9, 10, 11 верасня з 9.00 да 11.00 па тэлефоне 25-49-06. На прамой лініі дзяжурыць псіхолаг Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі;
• 10 верасня з 10.00 да 12.00 па тэлефоне 33-57-29 на пытанні адкажа псіхолаг абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя;
• 10 верасня з 10.00 да 13.00 па тэлефоне 31-92-33 вас пракансультуе намеснік галоўнага ўрача Гомельскай абласной клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Міхаіл Георгіевіч Кунцэвіч.