Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

"Гэта культурны брэнд Гомеля". Харэаграфічны фестываль "Сожскі карагод" пройдзе 13-15 верасня

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XI Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" пройдзе 13-15 верасня ў Гомелі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства культуры.

"Сожскі карагод" - сапраўднае свята танца і культурны брэнд Гомельскага рэгіёна, які ператварыў Гомель у танцавальную сталіцу Беларусі, заявілі ў Міністэрстве культуры. Атмасфера дружбы, міру і ўзаемаразумення 11-ы раз аб'яднае ў горадзе над Сожам усіх аматараў харэаграфічнага мастацтва з краін блізкага і далёкага замежжа.

Фестываль "дае магчымасць гледачам і ўдзельнікам дакрануцца да вытокаў духоўнасці і хараства роднай зямлі, праз майстэрства танца адчуць непаўторнасць і ўнікальнасць танцавальнай спадчыны краін-удзельніц",  дадалі ў ведамстве.

"Расійскія калектывы прадставяць танцавальную палітру ад Урала да Бранска. Гледачоў чакае сустрэча з грузінскімі і азербайджанскімі ансамблямі, а таксама экзатычнымі танцорамі са Шры-Ланкі. Чакаецца прыезд і іншых харэаграфічных калектываў з усходніх краін, а таксама блізкага і далёкага замежжа", - пракаменціраваў праграму свята танца галоўны рэжысёр фестывалю Пётр Свярдлоў.-0-