Гомельскі драмтэатр прадставіць прэм'еру паводле матываў трылогіі Аляксандра Астроўскага
6 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі абласны драматычны тэатр 6, 7, 17 чэрвеня прадставіць прэм'еру казкі для дарослых у дзвюх дзеях "Жаніцьба Бальзамінава" паводле матываў трылогіі Аляксандра Астроўскага, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.
Новы спектакль прысвечаны 200-годдзю з дня нараджэння вялікага драматурга. Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак - Дар'я Камошына (Санкт-Пецярбург).
У аснове спектакля - апошняя п'еса трылогіі пра Бальзамінава "За чым пойдзеш, тое і знойдзеш" ("Жаніцьба Бальзамінава"), аднак пастаноўшчык выкарыстоўвала сюжэты ўсіх трох п'ес.
Паводле сюжэта, у некаторым царстве жыў Міхайла Дзмітрыч Бальзамінаў. "Жыў ён сціпла, прытым чалавек быў нясмелы, але пачуцці меў самыя высакародныя. А калі чалавек не можа ніякімі сродкамі дастаць сабе грошай, значыць, павінен ажаніцца з багатай. І доўга б яшчэ хадзіў Міхалка за нявестамі, ды, на яго шчасце, за работу ўзялася свацця", - расказалі аб пастаноўцы ў тэатры.
У спектаклі заняты акцёры Андрэй Шыдлоўскі, Таццяна Ганчарова, Наталля Задорына, Яўгенія Канькова, Дзіяна Чарнышэвіч, Дзмітрый Байкоў, Настасся Задорына, Кацярына Уладзімірава, Лілія Госцева, Марыя Хадзякова, Хрысціна Шыпкова.-0-