Гомельскі медуніверсітэт правядзе дзень адкрытых дзвярэй 9 красавіка
31 марта 2022
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт правядзе дзень адкрытых дзвярэй, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.
Адбудзецца сустрэча з рэктарам, дэканамі лячэбнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў, факультэта давузаўскай падрыхтоўкі, адказным сакратаром прыёмнай камісіі. Госці змогуць адчуць атмасферу медуніверсітэта: наведаць кафедры, вучэбныя аўдыторыі, навучальны цэнтр практычнай падрыхтоўкі і сімуляцыйнага навучання. Студэнты правядуць аглядныя экскурсіі для абітурыентаў і раскажуць пра будні будучых урачоў.
Пры неабходнасці спецыялісты правядуць кансультацыі па пытаннях паступлення, уручаць буклеты і памяткі.
Усіх зацікаўленых чакаюць 9 красавіка ў актавай зале корпуса нумар 1 (Гомель, вул. Ланге, 5) у 11.00.