Навіны

Грамадзяне могуць азнаёміцца ва ўчастковых камісіях са звесткамі ў спісах удзельнікаў рэферэндуму

З 11 лютага ўчастковыя камісіі прымаюць грамадзян для азнаямлення са звесткамі ў спісах удзельнікаў рэферэндуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.

"Кожны грамадзянін можа прыйсці на ўчастак для галасавання і паглядзець, ці правільна ўнесены даныя аб ім. Зрабіць гэта можна з 17.00 да 19.00 у будныя дні і з 12.00 да 14.00 у суботу", - адзначылі ў ЦВК.

Акрамя таго, цяпер ідзе афармленне і рассылка грамадзянам паведамленняў аб часе і месцы галасавання.-0-

https://blr.belta.by/society/view/gramadzjane-moguts-aznaemitstsa-va-uchastkovyh-kamisijah-sa-zvestk...