Гран-пры XI "Сожскага карагода" заваяваў калектыў з расійскага Чэлябінска
16 сентября 2024
16 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гран-пры XI Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" заваяваў узорны калектыў дзіцячай харэаграфічнай студыі пры дзяржаўным акадэмічным ансамблі танца "Урал" абласной дзяржаўнай бюджэтнай установы культуры "Чэлябінская дзяржаўная філармонія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На некалькі дзён гасцінны Гомель стаў танцавальнай сталіцай Беларусі. У бягучым годзе фестываль аб'яднаў больш за 65 творчых калектываў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Кітая, Шры-Ланкі.
Абласны цэнтр быў ахутаны чараўніцтвам танца. Усе калектывы-ўдзельнікі ярка выступалі на сцэнічных пляцоўках і ўражвалі гледачоў і журы арыгінальнымі харэаграфічнымі рашэннямі.
Як падкрэсліў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, самай яркай падзеяй, якая сабрала на стадыёне "Цэнтральны" больш за 12 тыс. гледачоў і звыш 2 тыс. удзельнікаў, стала адкрыццё XI Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод". "Дзякуючы таленту і працавітасці кожнага з вас "Сожскі карагод" чарговы раз пацвердзіў статус аднаго з самых аўтарытэтных культурных брэндаў у свеце харэаграфічнага мастацтва не толькі для Гомельскага рэгіёна, але і для ўсёй Беларусі. Фестываль дазваляе гледачам і ўдзельнікам далучыцца да вытокаў духоўнасці і хараства роднай зямлі, праз мастацтва танца адчуць непаўторнасць і ўнікальнасць танцавальнай спадчыны краін-удзельніц. Выступленні лепшых прафесійных танцавальных калектываў і высокі мастацкі ўзровень сталі сапраўды ўпрыгажэннем свята", - звярнуўся мэр да ўдзельнікаў на цырымоніі закрыцця.
Уладзімір Прывалаў уручыў пераможцам заслужаныя ўзнагароды. Так, Гран-пры фестывалю адправілася ў Расію. Не было роўных, на думку журы, калектыву з Чэлябінска.
Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва "Сожскі карагод" упершыню сабраў у паўднёва-ўсходнім рэгіёне танцавальныя калектывы з розных краін у 1997 годзе. Форум нацэлены на пашырэнне і ўмацаванне міжнацыянальных творчых сувязей, узаемадзеянне нацыянальных культур. Заснавальнікамі падзеі выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты.-0-