Навіны

Грэчку ў Беларусі пасеялі на 42,2 працэнта запланаваных плошчаў

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грэчку ў Беларусі пасеялі на 42,2 працэнта запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 16 мая сяўба яравых культур праведзена на плошчы 1985,3 тыс. га, або 85,7 працэнта да плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 91,3 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 85,4 працэнта, Гомельскай - 74,2 працэнта, Гродзенскай - 95,2 працэнта, Мінскай - 87,8 працэнта, Магілёўскай - 81,6 працэнта.

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 14,6 тыс. га, або 42,2 працэнта да плана, проса - 4,18 тыс. га (41,4 працэнта), агароднінных культур - 3,36 тыс. га (70 працэнтаў), кукурузы ўсяго - 858,8 тыс. га (75,4 працэнта), у тым ліку на зерне - 280,8 тыс. га (104,5 працэнта), на сілас - 578 тыс. га (66,4 працэнта). Бульбу пасадзілі на 19,7 тыс. га (86,2 працэнта).-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi