Навіны

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у лютым асабістыя прыёмы грамадзян у Саўміне

Кіраўнікі дзяржаўных органаў правядуць у лютым у Савеце Міністраў асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў правядзе прыём грамадзян 3 лютага, міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч - 4 лютага, старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч - 9 лютага, міністр культуры Анатоль Маркевіч - 11 лютага.

Асабісты прыём грамадзян міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам запланаваны на 16 лютага, міністрам спорту і турызму Сяргеем Кавальчуком - 18 лютага, міністрам транспарту і камунікацый Аляксеем Аўраменкам - 23 лютага, старшынёй Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргеем Шлычковым - 25 лютага.

У прэс-службе ўрада нагадалі, што асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляецца, як правіла, па папярэднім запісе, а намеснікамі прэм'ер-міністра - толькі па папярэднім запісе з прадстаўленнем звароту па сутнасці пытання.

Прыёмы праводзяцца з 10.00 па адрасе: г.Мінск, вул.Савецкая, 9, каб.103. Кантактныя тэлефоны: (8017) 222 65 09, (8017) 222 63 69.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi