Навучэнцы ўстаноў агульнай сяродняй адукацыі запрашаюцца да ўдзелу ў літаратурным конкурсе
4 апреля 2022
Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь абвяшчаюць конкурс творчых работ «Краіна талентаў», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Мэтай конкурсу з’яўляецца патрыятычнае выхаванне школьнікаў на аснове вывучэння гісторыі і літаратурных традыцый, фарміраванне аб’ектыўных адносін падрастаючага пакалення да гістарычнага мінулага Беларусі, развіццё цікавасці да айчыннай мастацкай літаратуры, беларускіх друкаваных выданняў (кніг і часопісаў), далучэнне да інтэлектуальнай і літаратурнай творчасці, адраджэнне традыцый сямейнага чытання.