Новыя спецыяльнасці, змяненне тэрмінаў прыёму дакументаў. 20 ліпеня - старт прыёмнай кампаніі на ўзровень ССА
17 июля 2024
17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 20 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў у каледжы краіны на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ССА), прадоўжыцца ён да 15 жніўня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Як нагадала ў час круглага стала аб прафарыентацыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, каледжы ажыццяўляюць прыём на два ўзроўні: прафесійна-тэхнічнай адукацыі (ПТА) і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (ССА). На ўзровень ПТА прыёмная кампанія традыцыйна пачалася 15 чэрвеня - 157 устаноў адукацыі ўжо амаль месяц вядуць прыём дакументаў.
Начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі акцэнтавала ўвагу на адной з навацый уступнай кампаніі - 2024 - змяненні тэрмінаў прыёму дакументаў на ўзровень ССА. "Паколькі вышэйшыя ўстановы адукацыі ў гэтым годзе вельмі кампактна завяршаюць прыёмную кампанію (значна раней, чым папярэднія гады), няма патрэбы моцна падаўжаць тэрміны прыёму дакументаў для выпускнікоў 11-х класаў, многія з якіх спачатку спрабуюць паступаць у ВНУ, а потым у каледжы", - падкрэсліла спецыяліст і звярнула ўвагу будучых абітурыентаў на тэрміны работы прыёмных камісій.
Так, на бюджэт дакументы дзевяцікласнікі могуць падаваць з 20 ліпеня па 3 жніўня, адзінаццацікласнікі - з 20 ліпеня па 6 жніўня, а на платнай аснове - па 13 жніўня.
"У мінулым годзе ў нас з'явілася новаўвядзенне: пры наяўнасці ад заказчыкаў кадраў дадатковых заявак па запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях можна павялічыць кантрольныя лічбы прыёму да 22 жніўня", - паведаміла Аляксандра Пятрова.
У 2024 годзе на ўзровень ССА будуць прыняты 39 тыс. чалавек, больш за 27 тыс. з іх - за кошт сродкаў бюджэту. На ўзровень ПТА - амаль 27 тыс. чалавек, усе за кошт сродкаў бюджэту.
"Тэндэнцыя апошніх гадоў - змяншаецца платная доля навучэнцаў на ўзроўні ССА і колькасць прымаемых пасля 11 класаў, - адзначыла спецыяліст Міністэрства адукацыі. - Патэнцыяльны кантынгент ПТА - гэта ўсё ж выпускнікі базавай школы. Мы арыентуем дзевяцікласнікаў на тое, што ў каледжы яны атрымаюць не толькі прафесію, але і агульную сярэднюю адукацыю, а пасля атрымання дыплома могуць прадоўжыць навучанне на ўзроўні вышэйшай адукацыі, у тым ліку выпускнікі з ССА - у скарочанай форме. Гэта дазваляе моладзі вельмі рана пачаць сябе забяспечваць фінансава і будаваць кар'еру".
Аляксандра Пятрова расказала, што кожны год карэкціруецца структура прыёму ў каледжы. У асобных установах адукацыі штогод прыём прыпыняецца па 80-100 кваліфікацыях, але пры гэтым па 100-150 нанава адкрываецца. "Калі ўстанова адукацыі бачыць, што праз тры гады нейкая прафесія не будзе масава запатрабавана ў іх рэгіёне, то прыём прыпыняецца, а потым ён можа аднавіцца, - пракаменціравала прадстаўнік Мінадукацыі. - Цяпер падрыхтоўка ў каледжах краіны ажыццяўляецца па больш як 300 прафесіях на ўзроўні ПТА і па больш як 200 спецыяльнасцях ССА. Навучэнец каледжа на ўзроўні ПТА атрымлівае дзве-тры сумежныя прафесіі, а на ўзроўні ССА - кваліфікацыю спецыяліста і дадаткова прафесію рабочага, якія забяспечваюць яму ў далейшым гібкасць і мабільнасць на рынку працы".
У бягучым годзе ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі адкрыліся новыя спецыяльнасці, якія ў асноўным звязаны з вытворчасцю. Напрыклад, у Мінску - "тэхнічная эксплуатацыя мехатронных сістэм электроннай вытворчасці", "вытворчасць вырабаў мікра- і нанаэлектронікі".
"Якая сфера развіваецца, такія новыя спецыяльнасці з'яўляюцца, - растлумачыла Аляксандра Пятрова. - Гэта тэндэнцыя з году ў год прасочваецца. Так, на Гомельшчыне ў інтарэсах рэгіянальных прадпрыемстваў адкрываецца новая спецыяльнасць ССА "лабараторны аналіз". У Мінску на ўзроўні ПТА людзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця могуць атрымаць прафесію фларыста.
Спецыяліст Міністэрства адукацыі адзначыла, што сярэдняя спецыяльная адукацыя застаецца запатрабаванай у моладзі. Прахадныя балы ў некаторых каледжах набліжаюцца да дзесяці па дзесяцібальнай сістэме.
У абітурыентаў на ўзроўні ССА папулярны медыцынскія спецыяльнасці, IT, педагагічныя. У мінулым годзе павялічыўся прахадны бал на спецыяльнасці машынабудаўнічага профілю ў Мінску і Гомелі. Традыцыйна самая вялікая колькасць абітурыентаў на ўзроўні ПТА і ССА прымаецца па інжынерным профілі.-0-