Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць у суботу і нядзелю

Паліклінікі ў Беларусі будуць працаваць у суботу і нядзелю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны ў сувязі з уздымам захваральнасці на вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі (ВРВІ) і каранавірусную інфекцыю (COVID-19) прадаўжаецца рэжым работы амбулаторна-паліклінічных устаноў аховы здароўя.

"У краіне ідзе рост захваральнасці на ВРВІ і COVID-19. Улічваючы існуючую сітуацыю, Міністэрства аховы здароўя прадоўжыла рэжым работы ўсяго амбулаторна-паліклінічнага звяна на выхадныя дні - суботу і нядзелю", - адзначылі ў прэс-службе.
Пачынаючы з бліжэйшых выхадных - 5 і 6 лютага - прыём пацыентаў у паліклініках (уключаючы агляд дома) будзе весціся ў суботнія і нядзельныя дні. Дакладны графік работы будзе ўстаноўлены кожным кіраўніком медыцынскай установы самастойна.

Змяненні будуць дзейнічаць да моманту нармалізацыі эпідэміялагічнай абстаноўкі і ўзроўню захваральнасці на ВРВІ і COVID-19 у абласцях і Мінску.-0-

https://blr.belta.by/society/view/palikliniki-u-belarusi-buduts-pratsavats-u-subotu-i-njadzelju-1101...