Навіны

Прамыя тэлефонныя лініі

У Беларусі па суботах арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі, гарвыканкамамі, райвыканкамамі прамых тэлефонных ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і цяганіны, паператворчасці, а таксама для неадкладнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў.

У Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэце 30 мая з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Сяргей Яўгенавіч АНДРЭЕЎ (курыруе пытанні работы прамысловых прадпрыемстваў, прадпрымальніцкай дзейнасці, гандлёвага і бытавога абслугоўвання, занятасці насельніцтва, своечасовай выплаты зарплаты, падаткаабкладання, транспарту, сувязі). Тэлефон: 51-45-58.

Таксама у суботу, 30 мая, з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Наталля Федоровна ЖУК (курыруе пытанні развіцця вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў, гандлю, энергазберажэння, эканамічнага аналізу дзейнасці прадпрыемстваў, своечасовай выплаты заработнай платы, фінансава-крэдытнай, падатковай і антыманапольнай палітыкі, працы і занятасці, тэхнікі бяспекі, аказання шэфскай дапамогі сялу, выкарыстання камунальнай уласнасці, садзейнічання развіццю малога бізнесу), тэлефон: 33-99-01;

намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Галіна Віктараўна ЦЫРКУНОВА (курыруе пытанні работы прамысловых прадпрыемстваў, гандлю, бытавога абслугоўвання, прадпрымальніцкай дзейнасці, працы назіральнай камісіі адміністрацыі раёна), тэлефон: 51-42-10;

намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Алена Віктараўна ГЕРАШЧАНКА (каардынуе пытанні сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі, фізічнай культуры і спорту, ідэалагічнай работы, культуры і маладзёжнай палітыкі), тэлефон: 51-25-84;

кіраўнік справамі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Іна Іваноўна БОНДАРАВА (курыруе пытанні работы са зваротамі грамадзян і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур аддзеламі і службамі адміністрацыі раёна), тэлефон: 30-16-87.