Навіны

Прамыя тэлефонныя лініі

У Беларусі па суботах арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі, гарвыканкамамі, райвыканкамамі прамых тэлефонных ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і цяганіны, паператворчасці, а таксама для неадкладнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў.

У Гомельскім гарадскім выканаўчым камітэце 20 чэрвеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію правядзе намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Генадзьевіч АТАМАНЧУК (курыруе пытанні ідэалагічнай работы, аховы здароўя, адукацыі, культуры, фізічнай культуры, спорту і турызму, сродкаў масавай інфармацыі, моладзевай палітыкі, сацыяльнай абароны, гуманітарнай дапамогі, рэлігійных канфесій і нацыянальнасцяў, сувязяў з грамадскімі фарміраваннямі і палітычнымі партыямі, арганізацыйнага забеспячэння выбараў, рэферэндумаў і іншых важных грамадска-палітычных кампаній і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе, грамадскай бяспекі, прафілактыкі злачынстваў, правапарушэнняў, п'янства і алкагалізму, процідзеяння экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам). Тэлефон: 51-19-54.

Таксама у суботу, 20 чэрвеня, з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі правядуць:

намеснік кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля Наталля Фёдараўна ЖУК (курыруе пытанні вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў, энергазберажэння, эканамічнага аналізу дзейнасці прадпрыемстваў, своечасовай выплаты заработнай платы, фінансава-крэдытнай, падатковай і антыманапольнай палітыкі, працы і занятасці, тэхнікі бяспекі, садзейнічання развіццю малога бізнесу), тэлефон: 33-99-01;

намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Аксана Канстанцінаўна РУДЗЯНОК (курыруе пытанні работы ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва, фізкультуры і спорту, культуры, грамадскіх, маладзёжных і ветэранскіх фарміраванняў, рэлігійных суполак, палітычных партый, пытанні інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння; камісій: па справах непаўналетніх, па барацьбе з п'янствам і алкагалізмам, па налічэнні адраснай дапамогі), тэлефон: 51-42-10;

намеснік кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Сяргей Анатольевич КАРНЕЕЎ (курыруе пытанні вытворчасці прамысловых прадпрыемстваў, энергазберажэння, эканамічнага аналізу дзейнасці прадпрыемстваў, своечасовай выплаты заработнай платы, фінансава-крэдытнай, падатковай і антыманапольнай палітыкі, працы і занятасці, тэхнікі бяспекі, садзейнічання развіццю малога бізнесу), тэлефон: 51-25-84;

кіраўнік справамі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля Іна Іванаўна БОНДАРАВА (курыруе пытанні работы са зваротамі грамадзян і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур аддзеламі і службамі адміністрацыі раёна), тэлефон: 30-16-87.