Навіны

Раннія яравыя пасеялі ў Беларусі на 72 працэнтах плошчаў

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 72 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 18 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 463,8 тыс. га. У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 92,3 працэнта плошчаў, у Мінскай - на 87,2 працэнта, Магілёўскай - на 31 працэнт, Віцебскай - на 29,3 працэнта. Работы па сяўбе ў Брэсцкай вобласці перавыкананы на 0,4 працэнта і на 100 працэнтаў выкананы ў Гомельскай.

Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 514,2 тыс. га (79,8 працэнта плана). У гэтым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 644,3 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну (ужо выкананы на плошчы 12,3 тыс. га, або 24,8 працэнта плана), цукровых буракоў (30,6 тыс. га, або 31,1 працэнта) і аднагадовых траў (54,9 тыс. га, або 19,7 працэнта).-0-

https://blr.belta.by/economics/view/rannija-jaravyja-pasejali-u-belarusi-na-72-pratsentah-ploshchau-...