Навіны

Саўмін вызначыў памеры пакрыцця расходаў пры службовых камандзіроўках

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 14 мая 2022 года нумар 298 скарэкціравана Палажэнне аб парадку і памерах пакрыцця расходаў, гарантыях і кампенсацыях пры службовых камандзіроўках. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Саўміне.

Змяненні ў тым ліку накіраваны на ўрэгуляванне асаблівасцей пакрыцця расходаў пры накіраванні ў камандзіроўку за мяжу творчых работнікаў для ўдзелу ў гастролях. У прыватнасці, устаноўлена, што за час знаходжання ў камандзіроўцы, уключаючы час знаходжання ў дарозе, расходы творчаму работніку пакрываюцца за кожныя суткі ў выглядзе агульнай выплаты без прадстаўлення пацвярджальных дакументаў у наступных памерах: за час знаходжання ў межах Рэспублікі Беларусь - не больш за трохразовы памер, але не менш за ўстаноўлены аднаразовы памер сутачных; за час знаходжання за мяжой - да 150 еўра ўключна, але не менш за 25 еўра.

Згодна з прававым актам памер агульнай выплаты не можа перавышаць суму памераў сутачных і расходаў па найме жылога памяшкання, устаноўленых для краіны знаходжання, куды творчы работнік накіроўваецца ў камандзіроўку.

"Канкрэтны памер і парадак разліку агульнай выплаты вызначаюцца наймальнікам з улікам умоў пісьмовай дамоўленасці паміж накіроўваючым і прымаючым бакамі аб накіраванні на гастролі за мяжу", - гаворыцца ў дакуменце.

Пры прадастаўленні творчаму работніку жылога памяшкання і трохразовага харчавання, уключаючы снеданні (у адпаведнасці з умовамі пісьмовай дамоўленасці паміж накіроўваючым і прымаючым бакамі), расходы ў выглядзе агульнай выплаты за суткі (каляндарныя дні), у якія яны былі прадастаўлены, не пакрываюцца.

У выпадку камандзіравання на адзін дзень агульная выплата творчаму работніку складае 100 працэнтаў вызначанага наймальнікам яе памеру.

Пастанова ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі пры накіраванні ў службовыя камандзіроўкі з дня яе ўступлення ў сілу.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi