Навіны

Стаўка рэфінансавання захавана на ўзроўні 7,75%

Стаўка рэфінансавання захоўваецца на ўзроўні 7,75%, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка.

"Стаўка рэфінансавання і працэнтныя стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці Нацыянальнага банка захоўваюцца на бягучым узроўні. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова - крэдытнай палітыцы 11 лістапада", - паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў.

Чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 лютага 2021 года.

Як паведамлялася, з 1 ліпеня 2020 года стаўка рэфінансавання была зніжаная з 8% да 7, 75% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт - з 9% да 8, 75% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт - з 7% да 6, 75% гадавых. 12 жніўня і 14 кастрычніка Нацбанк прымаў рашэнні аб захаванні ставак на гэтым узроўні.

БЕЛТА