Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

ЦВК вызначыў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах

Цэнтрвыбаркам Беларусі вызначыў парадак галасавання грамадзян з COVID-19 на прэзідэнцкіх выбарах. Адпаведная пастанова ЦВК прыняў 31 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.

У адпаведнасці з дакументам, пры амбулаторным лячэнні выбаршчыкі ня будуць галасаваць на ўчастках па месцы знаходжання або рэгістрацыі. "Тэрытарыяльныя амбулаторна-паліклінічныя арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства або месцы знаходжання выбаршчыкаў з COVID-19 павінны праінфармаваць іх аб магчымасці прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальнічных арганізацыях аховы здароўя, і спосабе арганізацыі галасавання на канкрэтным участку: шляхам дастаўкі выбаршчыка з COVID-19 на адпаведны ўчастак альбо выезду членаў участковай камісіі да месца пражывання выбаршчыка", - гаворыцца ў пастанове. Акрамя таго, названыя арганізацыі аховы здароўя павінны будуць перадаць звесткі аб выбаршчыках з COVID-19, якія выказалі жаданне прагаласаваць на ўчастках для галасавання, утвораных у бальніцах, ва ўчастковыя камісіі.

Дастаўляць выбаршчыкаў з каронавірусам на ўчасткі ў шпіталях альбо арганізоўваць выезд членаў камісій для галасавання на даму павінны будуць арганізацыі аховы здароўя.

Выбары Прэзідэнта Беларусі пройдуць 9 жніўня.

БЕЛТА