Навіны

У Гомелі зацверджаны графік планавых адключэнняў гарачага водазабеспячэння

14 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Гомелі зацверджаны графік планавых адключэнняў гарачага водазабеспячэння для падрыхтоўкі цеплавой гаспадаркі абласнога цэнтра да ацяпляльнага перыяду 2023-2024 гадоў, паведамляе БЕЛТАса спасылкай на гарвыканкам.

Тэрміны ўзгоднены і зацверджаны ў адпаведнасці з рашэннем Гомельскага гарвыканкама "Аб падрыхтоўцы аб'ектаў цеплавой гаспадаркі горада Гомеля да ацяпляльнага перыяду 2023-2024 гг." ад 10 красавіка бягучага года. 

Так, філіял "Гомельскія цеплавыя сеткі РУП "Гомельэнерга" адкрые прафілактычную кампанію ў жылфондзе і аб'ектах Паўночнага раёна цеплавых сетак - з 17 па 29 мая. Далей у графіку - з 7 па 19 чэрвеня Паўднёвы РЦС, затым у прафілактычную кампанію ўключыцца Цэнтральны РЦС - з 21 чэрвеня па 2 ліпеня. У зоне абслугоўвання Заходняга раёна ЦС гарачае водазабеспячэнне будзе адключана з 6 па 18 чэрвеня, а Сяльмашаўскага - з 26 ліпеня па 7 жніўня. Філіял "Гомельская цеплаэлектрацэнтраль - 2" РУП "Гомельэнерга" плануе выпрабаванні на шчыльнасць і трываласць у мікрараёне Энергетыкаў, гарачай вады не будзе з 25 па 28 ліпеня.

Традыцыйна прафілактычная кампанія ў кожным з раёнаў займае не больш як два тыдні.