Навіны

У лістападзе будзе арганізаваны рух аўтобуса №8Е

У лістападзе ў якасці эксперыменту будзе арганізаваны рух аўтобуса №8Е "Вакзал-Завод ліцця і нармалей-Чырвонае-Вакзал".

З 2 лістапада тэрмінам на адзін месяц аўтобусны маршрут будзе праходзіць ад прыпыначнага пункта "Завод ліцця і нармалей" праз пасёлак Чырвоны волат і па Паўночна-Заходнім абыходзе.

Рашэнне пра далейшы лёс маршруту будзе прынята па заканчэнні эксперыменту.