Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

У Гомелі будзе часткова абмежаваны рух транспарту на Сельмашы і па вуліцы Мазурава

Як паведамілі ў Гомельскім гарвыканкаме, для выканання работ па аб'екце «Ліквідацыя ўчастка газаправода сярэдняга ціску з устаноўкай заглушкі па вуліцы 50 гадоў заводу Гомсельмаш ў г. Гомелі» будзе часткова абмежаваны рух транспарту па вуліцы 50 гадоў заводу Гомсельмаш на ўчастку ад дома № 18 да дома № 33 на перыяд з 8.00 8 ліпеня да 16.30 26 ліпеня.

У сувязі з будаўніцтвам шматфункцыянальнага цэнтра з паркінгам на 300 машынамесцаў ў мікрараёне № 18 у г. Гомелі абмежаваны рух транспарту будзе і па вуліцы Мазурава ў раёне аб'екта, які будуецца на перыяд з 8.00 8 ліпеня да 20.00 19 ліпеня.