Да зместу
Шрыфт
Колер
Графіка
Кернінг
Інтэрвал
Гарнітура

Навіны

У Гомелі будзе абмежаваны і закрыты рух

Як паведамілі ў Гомельскім гарвыканкаме, для выканання работ па пераўладкаванні асфальтабетоннага пакрыцця па аб'екце: «Аўтамабільная дарога М-8/Е95 гр. РФ-Віцебск-Гомель-гр. Украіны (Новая Гута), км 402,0-км 456,3» 2 чаргу – мост праз Сож» будзе часткова абмежаваны рух транспарту па праспекце Кастрычніка на ўчастку ад вуліцы Студэнцкай на перыяд з 21.00 да 5.00 гадзін 29, 30, 31 ліпеня, 1, 2 жніўня 2020 года.

У сувязі з рамонтам чыгуначных шляхоў будзе закрыты рух транспарту праз чыгуначны пераезд на пад'ездзе да аддзелу матэрыяльнага тэхнічнага забеспячэння ТРУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» з боку вуліцы Савецкай з 09.00 да 16.00 4 жніўня 2020 года, а таксама закрыты рух транспарту праз чыгуначны пераезд па вуліцы Лепяшынскага з 9.00 да 16.00 5 жніўня 2020 года.