Навіны

У Гомелі адбудзецца міні-кірмаш вакансій

Працу прапануюць «Гомельскі завод станочных вузлоў», «Гомельжалезабетон», «Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання», «Гомсельмаш», Аўтобусны парк № 6.

Мерапрыемства пройдзе ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама 16 верасня з 10.00 да 12.00 па адрасе: вул. Пралетарская, 18.