Навіны

Вечар класічнага рэпертуару "Музыка, душа і час" пройдзе ў Гомелі 27 студзеня

Вечар класічнага рэпертуару "Музыка, душа і час" адбудзецца 27 студзеня ў Белай гасцінай палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гомельскую абласную філармонію.

У гэты зімовы вечар паклоннікаў вакальнай і інструментальнай музыкі ахутаюць асаблівай атмасферай гармоніі фарбаў і гукаў саліст Гомельскай абласной філармоніі Канстанцін Гарошка (барытон) і піяніст Віталь Фамін.
 
На канцэрце прагучаць творы С.В. Рахманінава, П.І. Чайкоўскага, В.А. Моцарта, Ф. Ліста, Ф. Шапена, А. Бабаджаняна. Для аматараў класікі прагучаць арыя містэра Ікс з аперэты "Прынцэса цырка", вальсы, арыя Фігара з оперы "Вяселле Фігара" і інш. "Усе без выключэння прадстаўленыя ў праграме творы прайшлі выпрабаванне часам. Гэта сапраўдныя шэдэўры класічнага мастацтва. Яркія, прыгожыя мелодыі, пранікнёныя і кранаючыя душу паэтычныя словы падабаюцца публіцы. Артысты таксама ўкладаюць у кожную кампазіцыю сваё цяпло і натхненне", - расказалі ў філармоніі. 

Арганізатары прапануюць меламанам настроіцца на класічную музычную хвалю. Пачатак канцэрта ў 19.00.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi