Навіны

Вучоных чатырох краін аб'яднае V Палескі ўралагічны форум

V Палескі ўралагічны форум пройдзе 10-11 чэрвеня на базе Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, паведамілі БЕЛТА ў ВНУ.

Удзел у мерапрыемстве анлайн і афлайн прымуць вучоныя з Беларусі, Расіі, Грузіі, Польшчы. Чакаецца, што на палях форуму сустрэнуцца амаль 200 чалавек.

Адкрыццё адбудзецца ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры. У фае размесціцца выстаўка лякарстваў і медыцынскіх вырабаў айчынных і замежных вытворцаў.

Пасля ўдзельнікі прадоўжаць работу ў навуковых секцыях "Нейраўралогія", "Урагінекалогія", "Мужчынскае здароўе. Анкаўралогія", "Мочакаменная хвароба. Запаленні ва ўралогіі", "Дзіцячая ўралогія. Аперацыйная ўралогія". На працягу двух дзён будуць разгледжаны актуальныя аспекты дыягностыкі і лячэння сімптомаў ніжніх мачавых шляхоў, інфекцый органаў мочапалавога тракта, мочакаменнай хваробы, тэндэнцыі міждысцыплінарнага падыходу да лячэння пацыентаў уралагічнага профілю.

На завяршэнне другога дня форуму вядучыя спецыялісты збяруцца ў фармаце круглага стала, каб абмеркаваць праблемы і перспектывы паслядыпломнай адукацыі ў Беларусі.

Упершыню Палескі ўралагічны форум прайшоў у 2017 годзе па ініцыятыве курса ўралогіі ГДМУ. Цяпер гэта адна з візітных картак не толькі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, але і медыцынскай супольнасці паўднёва-ўсходняга рэгіёна ў цэлым.-0-

https://blr.belta.by/society/view/vuchonyh-chatyroh-krain-abjadnae-v-paleski-uralagichny-forum-10074...