Навіны

Закрыццё руху на некаторых участках дарог у Гомелі

Як паведамілі ў Гомельскім гарвыканкаме, на некаторых участках дарог і вуліц у абласным цэнтры будзе абмежаваны або закрыты рух транспарту, паведамляе newsgomel.by.

Так з 20.00 29 мая да 8.00 1 чэрвеня будзе часткова абмежаваны рух транспарту па вуліцы Б. Хмяльніцкага. Гэта звязана з правядзеннем работ па аб'екце «Будаўніцтва шматфункцыянальнага гандлёвага комплексу з прадпрыемствамі грамадскага харчавання з арганізацыяй парковачных месцаў для аўтамабіляў на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Быхаўскай у горадзе Гомелі».

Падчас рамонту чыгуначных шляхоў будзе закрыты рух транспарту праз чыгуначны пераезд на пад'ездзе да аддзелу матэрыяльнага тэхнічнага забеспячэння ТРУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» з боку вуліцы Савецкай з 8.00 да 18.00 3 чэрвеня.

Рух транспарту будзе закрыты праз чыгуначны пераезд па вуліцы Лепяшынскага з 20.00 11 чэрвеня да 10.00 12 чэрвеня.